Пошук беларускай тэрміналогіі

(дапоўнена 15.01.2015)

Падчас напісання тэкстаў на беларускай мове і перакладаў на беларускую мову можа ўзнікаць патрэба ў выкарыстанні спецыяльнай галіновай тэрміналогіі. Гэта задача можа быць складанай. Як вядома, у Рэспубліцы Беларусь цяпер у прафесійных галінах асноўным сродкам камунікацыі з’яўляецца руская мова. Адпаведна, каб ужыць спецыяльны тэрмін у беларускім тэксце, практычна немагчыма звярнуцца да адпаведнай беларускамоўнай практыкі. Гэта практычна заўжды перакладчыцкая задача, у якой мовай арыгінала выступае руская. Нават калі тэкст пішацца непасрэдна па-беларуску, і яго піша адукаваны носьбіт беларускай мовы, то з прычыны практычнага несутыкнення з беларускай мовай у прафесійных сферах адпаведны беларускі тэрмін проста невядомы, і тут у якасці арыенціра выступаюць рускія адпаведнікі.

Чытаць далей Пошук беларускай тэрміналогіі

Як самастойна шукаць пераклады слоў з рускай мовы на беларускую

Адсюль: https://vk.com/adkazy

Ёсць “Руска-беларускі слоўнік” на сайце www.skarnik.by, таксама “Руска-беларускі слоўнік” (часткова) на сайце http://slounik.org/krapivarb/ і “Беларуска-рускі слоўнік” на сайце http://slounik.org/krapivabr/ . (Беларуска-рускі слоўнік на www.skarnik.by зроблены на аснове акадэмічнага Руска-беларускага слоўніка, размешчанага там жа).  Рэкамендуем спраўджваць словы ў першую чаргу ў гэтых слоўніках, бо яны акадэмічныя і нарматыўныя, укладзеныя з выкарыстаннем навуковых методык. Яны адлюстроўваюць літаратурную мову як “грамадскую дамову” паміж прадстаўнікамі розных мясцін, розных узростаў, розных сацыяльных слаёў і ўзроўняў адукацыі сярод беларусаў. Гэта узус апошніх дзесяцігоддзяў, які выкарыстоўваецца жывымі адукаванымі носьбітамі, што выхоўваліся, вучыліся і спазнавалі свет на беларускай мове. Гэта норма мэтазгодная дзеля максімальна эфектыўнага паразумення ў сучаснасці і дзеля прафесійнага ўжытку.
Калі апроч сучаснай нормы, вы цікавіцеся гарманізацыяй мовы і імкняцеся ўнікнуць у мове наступстваў рэформаў, раім абмежаваць пошук афіцыйнымі дарэформеннымі слоўнікамі:
Расійска-беларускі слоўнік Байкова і Некрашэвіча (часткова ёсць на http://slounik.org/nb/), “Беларуска-расійскі слоўнік” Байкова і Некрашэвіча (http://slounik.org/bn/) і слоўнікі Беларускай навуковай тэрміналогіі (http://slounik.org/bnt01/http://slounik.org/bnt02/http://slounik.org/bnt03/,http://slounik.org/bnt04/http://slounik.org/bnt05/http://slounik.org/bnt15/,http://slounik.org/bnt17/). Гэтыя слоўнікі ўяўляюць сабой здабытак працы тагачаснага мовазнаўства, заснаванага на калегіяльнай і навукова абгрунтаванай працы. Не варта блытаць іх з неафіцыйнымі слоўнікамі некаторых аднаасобных аўтараў, дзе часта прадстаўлена іх індывідуальнае мастацкае бачанне, бо мова – рэч калектыўная.
Для пошуку прафесійнай лексікі рэкамендуем карыстацца адпаведнымі прафесійнымі слоўнікамі на http://slounik.org/, арыентуючыся на выданні акадэмічных дзяржаўных устаноў.
Заўжды пераконвайцеся, што выбіраеце ў слоўніку пераклад патрэбнага значэння. Гэта асабліва важна, калі для вас беларуская мова – вывучаная на аснове рускай. Напрыклад, калі вы шукаеце “масло”, то ўлічвайце, што яно мае розныя значэнні:
масло
средний род
1) (коровье) масла, -ла средний род
2) (растительное) алей, родительный падеж алею мужской род
Калі вас цікавіць “масло”, што ў бутэльцы (напр. “подсолнечное масло”, “оливковое масло”), то правільнае слова – “алей”. Калі “масло”, што мажуць на хлеб, то “масла”.
Калі ў перакладным слоўніку цяжка вызначыць, ці датычыцца слова патрэбнага значэння, раім правяраць слова ў тлумачальных слоўніках – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы і Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.
Напрыклад, вы даведаліся, што “магазин” перакладаецца як “крама”, а “лист” як “аркуш” і хочаце праверыць, ці пасуюць гэтыя словы для выразаў “магазин автомата Калашникова” і “лист на дереве”. Гледзіце апісанні на http://www.skarnik.by/tsbm/33960 (крама) і http://www.skarnik.by/tsbm/6885(аркуш), бачыце – не пасуюць, значыць вам трэба вярнуцца ў перакладны слоўнік і спраўдзіць іншыя словы. Знайшлі “магазін” і “ліст”, правяраем у тлумачальным.
магазін
2. спецыяльны тэрмін Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат).
ліст
ліст1, -а і -у, месны склон -сце; множны лік лісты, -оў і (размоўнае слова) лісці, -яў; мужчынскі род
1. -а. Орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцінкі на чаранку. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Крапіва. Усё відаць, як на далоні .. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі.
Цяпер усё пасуе!
Спадзяёмся, гэтыя парады дапамогуць вам знаходзіць адказы на многія пытанні. Калі ж пытанне няпростае і ў вас узнікаюць цяжкасці, будзем рады дапамагчы вам, задавайце пытанні ў суполцы «Дапамога па беларускай мове»